Пошук

02.10.2018 17:55   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

1 кастрычніка cтаршыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч уручыў дэкрэт новаму кіраўніку афіцыйнага партала Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Catholic.by.

Паводле распараджэння кампетэнтнай касцёльнай улады, часова выконваючым абавязкі дырэктара афіцыйнага партала Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Catholic.by быў прызначаны кс. Аляксандр Улас.

Як паведамлялася раней, папярэдні дырэктар партала кс. Кірыл Бардонаў быў звольнены з гэтай пасады па ўласным жаданні, але да моманту афіцыйнага прызначэння новага кіраўніка часова выконваў яго абавязкі.

Кантактны тэлефон кс. Аляксандра Уласа — +375 (25) 731 85 04

Абноўлена 02.10.2018 23:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.