На падставе рашэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі кс. Кірыл Бардонаў па ўласным жаданні звольнены з пасады дырэктара інтэрнэт-партала Catholic.by.
Адначасова да моманту прызначэння новага дырэктара кс. Кірыл застаецца выконваючым абавязкі дырэктара гэтага афіцыйнага інтэрнэт-рэсурса Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, пра што сказана ў адпаведным дэкрэце № 24/Р/18.