Пошук

02.10.2018 10:03   Алесь Жлутка / Catholic.by

Каталіцкая служба акадэміцкіх абменаў (Katholischer Akademischer Ausländer-Dienst, або KAAD) штогод выдзяляе стыпендыі ад 3 да 36 месяцаў для кандыдатаў з Усходняй Еўропы.

Падаваць заяўку на стыпендыю для навуковага даследавання ў Германіі могуць студэнты, выпускнікі і выкладчыкі беларускіх ВНУ, а таксама магістранты і аспіранты (у выпадку, калі яны ўжо залічаны на навучанне ў нямецкую ВНУ).

Стыпендыі прызначаны найперш для маладых католікаў – студэнтаў і навукоўцаў з краінаў Сярэдняй, Паўднёвай і Усходняй Еўропы, якія знаходзяцца ў стане складаных сацыяльных і палітычных пераменаў.

Свае заяўкі могуць таксама накіроўваць хрысціяне праваслаўнага веравызнання і іншых канфесій. Стыпендыю для правядзення даследаванняў могуць атрымаць таксама медыкі, выпускнікі мастацкіх ВНУ, і даследчыкі, якія ўжо маюць навуковую ступень.

Падрабязная інфармацыя на нямецкай і англійскай мовах.

Абноўлена 03.10.2018 01:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.