Пошук

17.09.2018 12:32   Кс. Пётр Шарко / Фота: "Радыё Марыя" ў Беларусі / Catholic.by

14 верасня парафія Божага Цела ў Нясвіжы адзначыла 425-ю гадавіну з дня цэлебрацыі першай святой Імшы ў гэтым касцёле.

Менавіта 14 верасня 1593 года адбылася першая Імша ў новазбудаванай святыні, якую пачалі ўзводзіць у 1589 годзе дзякуючы фундацыі Мікалая Крыштафа Радзівіла (Сіроткі).

З моманту пабудовы касцёл ніколі не быў зачынены і, нягледзячы на змены ў дзяржаўна-палітычным ладзе, тут заўсёды праходзілі набажэнствы. На пряцягу 425 гадоў людзі сустракаліся тут з Богам. Дзякуючы за гэты дар, падчас Імшы вернікі маліліся, каб святыня і надалей заставалася месцам спаткання чалавека з Богам.

Святую Імшу ў гэты дзень узначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. У гаміліі іерарх прыгадаў сэнс і значэння крыжа, а таксама яго моц і перамогу, якую Хрыстус здзейсніў на крыжы.

Пасля св. Імшы вернікі атрымалі магчымасць ушанаваць рэліквію – часцінку дрэва Святога Крыжа, якую згодна з легендай у нясвіжскі касцёл прывёз Мікалай Крыштаф Радзівіл (Сіротка) з пілігрымкі са Святой Зямлі.

Абноўлена 17.09.2018 20:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа