Пра гэта падчас урачыстасцей Маці Божай Бялыніцкай паведаміў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый у Магілёве і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB.
Як адзначыў іерарх, капліца, у якой збіраюцца на малітву вернікі, ужо не можа змясціць усіх жадаючых і наспеў час будаваць новую святыню, якая стане санктуарыем.
Згодна з дэкрэтам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, ксёндз Юзаф Сярпейка з гэтага часу прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі ў Бялынічах.
Падчас Імшы ў Бялынічах святар падзякаваў Богу і іерархам за давер, адзначыўшы адказнасць сваёй місіі – будаўніцтва святыні ў гонар Маці Божай Бялыніцкай.