Пошук

29.08.2018 15:35   Catholic.by

На XV Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў, якая пройдзе ў Рыме з 3 па 28 кастрычніка на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання», Касцёл у Беларусі будзе прадстаўляць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Кожная канферэнцыя біскупаў выбірае сваіх дэлегатаў на Сінод. Колькасць дэлегатаў залежыць ад таго, колькі біскупаў уваходзіць у тую ці іншую канферэнцыю епіскапату. Калі іх колькасць не перавышае 25, на Сінодзе такую канферэнцыю прадстаўляе адзін дэлегат.

На той выпадак, калі асноўны дэлегат не зможа паехаць на Сінод, выбіраецца таксама яго намеснік. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі выбрала сваім дэлегатам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, а запасным дэлегатам — біскупа Юрыя Касабуцкага. Выбар беларускага епіскапату зацвердзіў папа Францішак.

Абноўлена 30.08.2018 15:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця