Пошук

© kurierwilenski.lt

24 жніўня ўдзельнікі XXVI экуменiчнай пешай пiлiгрымкі Беласток – Гродна – Вiльня ўваходзяць у Вострую Браму. Пілігрымка, да якой далучылася нямала вернікаў з Беларусі, завершыцца 25 жніўня супольнай Эўхарыстыяй у віленскай катэдры.

На працягу 3-х дзён больш за 400 удзельнiкаў гэтай міжнароднай пiлiгрымкi ішлі па тэрыторыі Беларусі, наведваючы па дарозе каталiцкiя i праваслаўныя святынi нашай краіны, дзе здаўна ў міры і ўзаемапавазе жывуць прадстаўнікі розных веравызнанняў.

Пілігрымаў гасцінна сустракалi сотнi жыхароў Гродна, Азёраў, Новага Двара i Радуні, дзе вандроўнікаў да Маці Міласэрнасці прымалі на начлег. Тысячы людзей з iншых вёсак i мястэчак, праз якiя праходзiла пiлiгрымка, духоўна далучаліся ў малітве да пілінрымаў і дзяліліся з імі ўсім, што маюць.

Апошнi дзень пiлiгрымкі праз Беларусь, 21 жнiўня, распачауся св. Iмшой у касцёле Унебаўзяцця НПМ у Новым Двары. У гэты дзень пiлiгрымы прайшлi самы вялiкi этап шляху — 42 км. Стомленыя, але шчаслiвыя, яны спынілiся на начлег у гасцiнных жыхароў мястэчка Радунь.

22 жнiўня пілігрымы працягнулі свой шлях да цудадзейнага абраза Мацi Мiласэрнсці Вострай Браме і перасяклi беларуска-лiтоўскую мяжу.

Больш фота з беларускага этапу пілігрымкі ТУТ>>>

Абноўлена 24.08.2018 11:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.