Пошук

22.08.2018 12:59   Тэкст і фота: Кс. Станіслаў Мжыглуд SDS / waladarka.by / Catholic.by

23 жніўня ў Браславе завяршаюцца трохдзённыя рэкалекцыі для святароў, якія пасля заканчэння ўрачыстасцяў Маці Божай Валадаркі Азёраў праводзіў тут біскуп Фрэжюса і Тулона Дамінік Рэ з Францыі.

Рэкалекцыі, або духоўныя практыкаванні, з’яўляюцца неабходным сродкам духоўнага аднаўлення і ўмацавання. Гледзячы на іх важнасць для духоўнага жыцця, згодна з Кодэксам Кананічнага Права яны з’яўляюцца абавязковымі для духоўных асобаў.

Сэнс рэкалекцый найлепш перадаюць словы Езуса Хрыста: «Пакайцеся і верце ў Евангелле». Пакаяцца азначае змяніць, аднавіць сваё мысленне і тое, што ідзе за гэтым: змяніць свае паводзіны. Вернікі пакліканы няспынна ўдасканальвацца ў цнотах, каб такім чынам набліжацца да Бога. Езус Хрыстус паказвае сваім вучням сапраўдную дарогу, па якой кліча іх ісці за Сабою.

Для таго, каб вярнуцца на гэты Хрыстовы шлях праўды і любові, трэба спачатку супаставіць тое, што рэальна мае месца ў жыцці, з вучэннем Хрыста. Духоўнае жыццё святара і яго душпастырскае служэнне павінны быць напоўненыя пастаяннай працай над сабой. Адным з элементаў гэтай працы з’яўляюцца штогадовыя духоўныя практыкаванні — рэкалекцыі.

Сёлетнія рэкалекцыі ў Браславе сталі для духавенства Віцебскай дыяцэзіі цудоўнай магчымасцю паглыбіць свае адносіны з Хрыстом дзякуючы багатаму духоўнаму вопыту, якім шчодра дзеліцца з беларускімі святарамі французскі іерарх.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа