Пошук

07.07.2018 10:01   Фота: Павал Хадзінскі / Catholic.by

У марыйным санктуарыі Каралевы нашых сем’яў у Тракелях 6–7 ліпеня прайшла ўрачыстасць Маці Божай, у якой прынялі ўдзел некалькі тысяч вернікаў.

6 ліпеня сюды прыбылі пешыя пілігрымы з розных куткоў Гродзеншчыны.

Традыцыйную Імшу апоўначы ўзначаліў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Вялікаселец. Імша пачалася працэсіяй з паходнямі і свечкамі.

 

У сваёй гаміліі іерарх разважаў пра значэнне марыйнай пабожнасці ў жыцці хрысціяніна. Паводле слоў біскупа, Дзева Марыя падчас сваіх аб'яўленняў, напрыклад у Люрдзе і Фаціме, папярэджвала людзей аб магчымых трагічных падзеях будучыні, калі народы зямлі не будуць навяртацца да Бога.

Як зазначыў іерарх, паўтараючы за Аляксандрам Салжаніцыным, драмай ХХ ст. стала адкіданне людзьмі Хрыста.

Пасля заканчэння Імшы начная праграма ўрачыстасці ўключала ў сябе Вяночак да Божай Міласэрнасці і песні праслаўлення ў выкананні гурта AVE,  у якім спяваюць семінарысты з Гродна.

Ранішнюю Імшу ў Тракелях, якую цэлебраваў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, канцэлебравалі новапрэзбітэры.

Асобны пункт урачыстасці быў прысвечаны сведчанням моладзі Гродзенскай дыяцэзіі з нагоды Года моладзі ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі. Завяршыўся фэст у Тракелях адпустовай св. Імшой а 10-й гадзіне, якую ўзначаліў біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка.

Абноўлена 08.07.2018 00:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця