Пошук

03.07.2018 12:43   Фота: Павал Хадзінскі / Catholic.by

У велапілігрымку ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай сёлета выбраліся 39 чалавек. За тры дні яны праехалі 172 кіламетры.

Адным з удзельнікаў пілігрымкі быў і фатограф Павал Хадзінскі. У яго аб’ектыў трапілі не толькі пілігрымы, але і людзі, прырода і навакольныя мясціны, праз якія трымалі шлях раварысты.

Кожны з тых, хто ехаў у Будслаў, меў у сэрцы свае прычыны на гэтую дарогу. Паслухаем 14-гадовага Жору і 19-гадовага Рустама.

«Я трэці раз еду на роварах у Будслаў, і ўвогуле ў Будслаў, — прызнаецца Жора. — Першы раз з сабой мяне ўзяў тата. Мне спадабалася — сам працэс, круціць педалі.

У касцёл водзяць бацькі, сам бы я хадзіў, напэўна, не часцей за раз на тыдзень. У пілігрымку я запрашаў паехаць са мною сябра, але ў апошні момант у яго не атрымалася», — заключае падлетак.

Для Рустама ў пілігрымцы, як адзначае ён сам, самае цікавае — маліцца разам з іншымі ў супольнасці.

«У мяне ёсць пытанні, якія застаюцца ў маёй галаве, я не магу іх вырашыць зараз, але малюся ў іх вырашэнні.

У касцёл мяне прывяла мама яшчэ калі я быў зусім маленькім. Пасля двухгадовага перапынку хаджу да гэтага часу. Амаль усе мае сябры — вернікі, таму таксама і з гэтай прычыны я люблю хадзіць у касцёл.

У пілігрымцы люблю ехаць, размаўляць з людзьмі, ды ў самім Будславе падабаецца. Што будзе са мною далей — не ведаю, можа, увогуле захачу стаць ксяндзом».

Абноўлена 03.07.2018 19:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа