22 чэрвеня ў касцёле Божага Цела ў Нясвіжы прайшоў канцэрт «Беларускі рамантызм» у межах фестывалю «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў».
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь ужо ў дзявяты раз праводзіць гэты фестываль. Аднак у касцёле духоўная музыка ў выкананні оперных спевакоў гучыць у восьмы раз — былі выкананы творы Франца Петэра Шуберта, Антонія Генрыха Радзівіла, Станіслава Манюшкі, Ёханеса Брамса, Пятра Чайкоўскага і іншых знакамітых кампазітараў эпохі рамантызму.
Рэжысёр і вядучы кацэрта — мастацкі кіраўнік творчага аб’яднання «Беларуская капэла» і заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь прафесар Віктар Скарабагатаў.
Выконвалі творы Дзмітрый Гарбачук (труба), Ірына Кучынская, Наталля Акініна, Сяргей Лазарэвіч, Юрый Гарадзецкі. Партыю фартэпіяна выконвала Ларыса Церахава.