Пошук

21.06.2018 14:49   Catholic.by

Днямі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў шэраг персанальных зменаў святароў, якія нясуць служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі.

У іх ліку — цяпер ужо былы вікарый парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе кс. Юрый Беганскі.

Святар стане новым пробашчам парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях, на тэрыторыі якой знаходзіцца санктуарый Маці Божай  Каралевы нашых сем’яў.

На гэтай пасадзе кс. Юрый заменіць кс. Аляксандра Рудзевіча, які нёс служэнне ў Тракелях апошнія 10 гадоў.

Ксёндз Аляксандр Рудзевіч, у сваю чаргу, прызначаны пробашчам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзярэчыне (Слонімскі дэканат).

Абноўлена 21.06.2018 14:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця