Пошук

21.06.2018 18:46   Паводле: Grodnensis.by / Фота: Баляслаў Гавецкі / Catholic.by

21 чэрвеня адбылося падвядзенне вынікаў і вызначэнне найлепшых удзельнікаў 10-й юбілейнай Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі.

У Гродне ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшла цырымонія ўзнагароджання і ўручэння памятных падарункаў. У ёй прыняў удзел біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, які з самага пачатаку існавання Парафіяды ў дыяцэзіі нясе над ёю ганаровы патранат.

Варта адзначыць, што тры першыя месцы ужо традыцыйна займаюць тыя ж парафіі, якія кожны год паказваюць высокую ступень падрыхтоўкі ў конкурсе ведання жыцця Касцёла, у біблейскім, тэатральным і музычным конкурсах, а таксама на стадыёне.

Па агульных выніках першае месца заняла парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Росі, другое — парафія Святой Сям’і ў Лідзе, трэцяе — парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці ў Гродне (Аўгустовак).

   

У кожным элеменце трыяды «святыня – тэатр – стадыён» таксама былі вызначаны пераможцы:

  • «Святыня» — парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Росі.
  • «Тэатр» — парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Росі.
  • «Стадыён» — парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Паўднёвы).
 

Наступныя месцы размеркавалі паміж сабою каманды з 30 парафій: св. Мікалая, біскупа, з Геранёнаў; Маці Божай Тройчы Цудоўнай з Мастоў; Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі з Гродна (Паўднёвы); Найсвяцейшага Адкупіцеля з Гродна (Дзевятоўка); Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі са Слоніма; Святога Духа з Гродна (Альшанка); Спаслання Духа Святога з Бярозаўкі;

Маці Божай Анёльскай з Гродна (францішканскі касцёл); Найсвяцейшай Тройцы з Зэльвы; святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша з Воранава; св. Францішка Ксавэрыя з Гродна (катэдра); Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Тэрэзы Авільскай са Шчучына; св. Міхала Арханёла са Смаргоні; Узвышэння Святога Крыжа з Ліды (Фара); Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча з Сапоцкіна; Божай Міласэрнасці з Гродна (Вішнявец); св. Яна Хрысціцеля з Валкалаты (Віцебская дыяцэзія);

Найсвяцейшай Тройцы з Германішкаў; святых апосталаў Пятра і Паўла з Гожы; Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі з Адамавічаў; святых апосталаў Пятра і Паўла з Іўя; Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Андрэя Баболі з Мінойтаў; св. Юзафа з Гродна; Адшукання Святога Крыжа з Гродна (пабэрнардынскі касцёл); Найсвяцейшай Тройцы з Індуры; св. Вацлава з Ваўкавыска; Перамянення Пана з Вялікай Бераставіцы.

Нагадаем, што 10-я юбілейная Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі праходзіла ў Гродне 18–21 чэрвеня. Словы «Жыць Евангеллем» сталі дэвізам форуму, які традыцыйна складаецца з трыяды «святыня – тэатр – спорт».

Удзел у сёлетняй парфіядзе прынялі каля 500 чалавек з 30 парафій. Упершыню ў ёй удзельнічала група з Віцебскай дыяцэзіі (Валкалата). У правядзенні мерапрыемства дапамагaлі 25 валанцёраў.

Абноўлена 26.06.2018 11:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця