Пошук

20.06.2018 17:47   Кс. Артур Малафей / Фота: Баляслаў Гавецкі / Catholic.by

Хлопцы і дзяўчаты з 30 парафій розных дыяцэзій Беларусі сталі ўдзельнікамі юбілейнай Х Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, якая з 18 па 21 чэрвеня праходзіць у Гродне.

Упершыню ўдзельнікам Парафіяды стала парафія св. Яна Хрысціцеля ў Валкалаце (Віцебская дыяцэзія).

Моладзевы форум складаўся са своеасаблівай трыяды: святыня, тэатр, спорт. Юнакі і дзяўчаты змагаліся за права звацца лепшымі ў спартыўных спаборніцтвах па футболе, валейболе, настольным тэнісе, у бадмінтоне, кіданні мяча, бегу, скачках у даўжыню з разбегу, а таксама шашках, біблійным конкурсе, конкурсе малюнкаў і конкурсе рэлігійнай песні.

Ганаровым госцем Парафіяды была віцэ-старшыня Парафіяды св. Юзафа Каласанса ў Варшаве Марыя Куель.

Як адзначылі арганізатары, Каталіцкі Касцёл прыкладае шмат намаганняў, каб выхоўваць маладое пакаленне ў культуры слова і ўчынку. Якраз з гэтай мэтай і арганізоўваюцца Парафіяды, якія, сярод іншага, вучаць удзельнікаў культуры слова, вучаць ствараць культуру быцця.

Абноўлена 21.06.2018 18:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.