Пошук

05.06.2018 16:11   Catholic.by
фота Віталія Палінеўскага

Новую песню ў гонар Маці Божай Будслаўскай заспяваюць падчас прывітання пілігрымаў у Будславе 1 ліпеня.

Спеў «Каранаваная Богам» быў створаны да 20-годдзя каранацыі папскімі каронамі абраза Маці Божай Будслаўскай.

Аўтар песні — айцец францішканін Яўген Голуб OFMConv, адзін з арганізатараў «Музычнай майстэрні» ў Івянцы.

Спампаваць ноты можна тут >>>

«Ідэя стварыць песню, якую кожная пілігрымка вывучыла б на шляху ў Будслаў, належыць кс. Кірылу Бардонаву, — адзначае аўтар. — Гэта будзе сімвалічны момант, які з’яднае ўсіх пілігрымаў».

Паводле святара, тэкст новай песні будзе разасланы па пілігрымках загадзя, за час дарогі пілігрымы змогуць патрэніравацца і развучыць спеў.

«Песня мае пілігрымкавы характар, — дадае а. Яўген. — Яна была навеена самой дарогай, бо ў Будслаў, да Хрыста і Марыі, мы ідзём рознымі дарогамі нашага жыцця і прыходзім туды дадому, дзе нас чакае Марыя — Валадарка і Апякунка Беларусі».

Абноўлена 06.06.2018 13:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця