18 мая пры навагрудскай парафіі Св. Міхала Арханёла ўпершыню былі праведзеныя Міцкевічаўскія чытанні, прымеркаваныя да 220-годдзя з дня нараджэння вядомага і таленавітага паэта з Навагрудчыны.
Урыўкі з «Пана Тадэвуша», «Дзядоў», «Свіцязянкі», а таксама вершы Адама Міцкевіча былі прачытаныя пробашчам парафіі кс. Юрыем Жэгарыным, дырэктарам Дома-музея Адама Міцкевіча Мікалаем Гайбам, вернікамі парафіі Св. Міхала Арханёла і дзеячамі культуры Навагрудка.