20 мая ў парафіі Спаслання Святога Духа ў Бярозаўцы (Гродзенская дыяцэзія) адбылася адпустовая ўрачыстасць. На ёй з канцэртам выступіў музычны гурт«Ave» з Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне .
Падобныя музычныя сустрэчы ў гэтай парафіі сталі за апошнія некалькі гадоў ужо традыцыяй.
Семінарысты паспрабавалі не толькі аздобіць музычным суправаджэннем урачыстую літургію, але і атрымалі магчымасць праз сваю творчасць даць сведчанне пра велізарную, ні з чым не параўнальную моц Святога Духа, якую яны пазнаюць у штодзённым жыцці.
Удзельнікі гурта ўдзячныя пробашчу парафіі кс. Андрэю Радзевічу за магчымасць раздзяліць радасць супольнага перажывання ўрачыстасці і добразычлівую атмасферу, якую стварылі вернікі падчас парафіяльнага фэсту.