Пошук

15.05.2018 11:42   Тэкст: Яўген Амасёнак / Мікола Гракаў / Фота: з архіва семінарыі / Catholic.by

10 мая студэнты Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне узялі ўдзел у традыцыйнай «маёўцы», падчас якой сумясцілі прыемнае з карысным: адпачынак і знаёмства з гісторыяй і культурай сваёй Радзімы.

Як заўсёды перад сесіяй, семінарысты маюць цудоўную магчымасць на дзянёк забыцца пра аўдыторыі і падручнікі, каб крыху адпачыць і пабыць на паветры. Іх сёлетняя студэнцкая «маёўка» прывяла іх у Белавежскую пушчу — унікальны запаведнік, які прасціраецца на тэрыторыі ажно дзвюх краін: Беларусі і Польшчы.

Акрамя таго, будучыя святары пабывалі на страусінай ферме, наведалі былы кляштар айцоў місіянераў у вёсцы Лыскава Пружанскага раёна, памаліліся за супакой душы паэта і драматурга Францішка Карпінскага, заспяваўшы на яго магіле велікодны гімн Regina Cœli і літанію да Найсвяцейшай Панны Марыі. Завяршыўся гэты дзень у Поразаве Свіслацкага раёна, дзе кс. Юрый Канапелька, пробашч мясцовай парафіі св. Міхаіла Арханёла, гасцінна прыняў сваіх будучых калегаў.

Падчас свайго кароткага, але змястоўнага падарожжа па гістарычных мясцінах Беларусі семінарысты ўбачылі шмат цікавага і паглыбілі свае веды пра гісторыка-культурную спадчыну роднага краю. Студэнцкая супольнасць семінарыі ўдзячная ўсім тым, хто дапамог у арганізацыі і правядзенні гэтай незабыўнай «маёўкі».

           

 

Абноўлена 15.05.2018 11:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця