Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч 8 мая надаў годнасць ганаровых канонікаў катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Казіміра васьмі святарам.
Іерарх абвясціў аб прызначэнні падчас святой Імшы, якую ўзначаліў у капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Tытул ганаровага каноніка атрымалі наступныя святары Гродзенскай дыяцэзіі:
- кс. прэлат Ежы Лявінскі, выкладчык Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне,
- кс. Аляксандр Мацкевіч, канцлер гродзенскай курыі,
- кс. Валерый Быкоўскі, пробашч парафіі Імя Найсвяцейша Панны Марыі і св. Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах,
- кс. Віктар Мыслюк, пробашч парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Воўпе.
Таксама ў гэты дзень ганаровымі канонікамі былі прызначаны наступныя святары, якія служылі ў Гродзенскай дыяцэзіі раней:
- кс. Раман Катлімоўскі, шматгадовы выкладчык Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, цяпер служыць у Радамскай дыяцэзіі (Польшча),
- кс. прэлат Лешэк Дамагала, шматгадовы пробашч і кусташ у Капцёўцы, цяпер служыць у Келецкай дыяцэзіі (Польшча),
- кс. Анджэй Садоўскі, шматгадовы эканом Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, цяпер служыць у Беластоцкай архідыяцэзіі (Польшча),
- кс. Юзаф Ашкеловіч, святар Віленскай архідыяцэзіі (Літва), які пабудаваў святыні ў Паляцкішках (Воранаўскі дэканат) i Анжадаве (Ашмянскі дэканат).
Надаючы святарам годнасць ганаровых канонікаў, біскуп Аляксандр Кашкевіч выказаў ім удзячнасць за адданае служэнне Касцёлу на Гродзеншчыне.