Пошук

08.05.2018 16:44   Catholic.by

7 мая ў Магілёве адбыўся круглы стол «Моцная сям'я – моцная дзяржава», які сабраў прадстаўнікоў большасці арганізацый Беларусі, што абараняюць традыцыйныя сямейныя каштоўнасці. У працы круглага стала прыняў удзел праваслаўны архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, дзякуючы якому атрымалася правесці гэтае мерапрыемства, а таксама члены Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ і мясцовыя ўлады.

Удзельнікі круглага стала выказалі вялікую трывогу ў дачыненні да планаваных зменаў нацыянальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь адносна сям’і. Маецца на ўвазе шэраг існуючых законных палажэнняў, прынятых у апошнія дзесяцігоддзі, і прапанаваныя далейшыя крокі, а менавіта ўвядзенне некаторых паправак у існуючыя і выданне новых прававых актаў, што стварае пагрозу нацыянальным інтарэсам Беларусі.

У першую чаргу гаворка ідзе пра канцэпцыю Закона аб прафілактыцы насілля ў сям’і, які супярэчыць канстытуцыйнаму прынцыпу абароны сям’і, яе незалежнасці, свабоднага выбару бацькамі формы выхавання дзяцей, ставіць сям’ю пад жорсткі і адвольны кантроль чыноўнікаў. Трывогу выклікаюць і іншыя законы, напрыклад, аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях і г.д.

       

Гэтыя заканадаўчыя акты, як было адзначана падчас круглага стала, накіраваны на разбурэнне спрадвечных роднасна-сямейных сувязяў, падрываюць традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, правакуюць карупцыю, дзе стаўка – жыццё людзей і лёс дзяцей. Падобныя заканадаўчыя ініцыятывы, па словах удзельнікаў круглага стала, знаходзяцца ў супярэчнасці як з нацыянальнымі інтарэсамі, так і з духоўна-маральнымі асновамі беларускай дзяржавы, у якасці якіх Прэзідэнт дэкларуе базісныя хрысціянскія каштоўнасці.

Вынікам працы круглага стала было прыняцце рэзалюцыі, а таксама адкрытага ліста да Прэзідэнта, у якіх удзельнікі заклікаюць да неадкладнага рэагавання на сучасныя пагрозы для сям’і. Таксама па выніках працы круглага стала было вырашана стварыць Каардынацыйны савет па абароне сямэі, які будзе выражаць на дзяржаўным узроўні пазіцыю арганізацый і грамадзян па пытаннях заканадаўства адносна сям’і.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.