Пошук

01.05.2018 13:53   Catholic.by

Адзін з арганізатараў ІІІ усебеларускіх дзён моладзі і галоўны яе каардынатар кс. Антоні Грэмза, які з’яўляецца душпастырам моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, у каментарыі Catholic.by падвёў вынікі моладзевага форуму, які з 29 красавіка па 1 мая праходзіў у Гродне.

«Я шчаслівы, таму што на сустрэчу прыехала так шмат моладзі – яна задаволеная, радасная. Гэта значыць, што для яе сустрэча ў Гродне прынесла свой плён. Мяне як душпастыра гэта не можа не радаваць.

Дні моладзі патрэбныя, бо аб’ядноўваюць дзяўчат і хлопцаў з усіх дыяцэзій. Гродна як месца правядзення такой падзеі – вялікі досвед для нас.

Сустрэча заканчваецца, але ўсё яшчэ наперадзе. Думаю, такія сустрэчы будуць мець працяг. Сёлета ІІІ усебеларуская сустрэча каталіцкай моладзі была спалучана з 25-мі Дыяцэзіяльнымі днямі моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Прыемна асэнсоўваць, што на нашых днях моладзі вырасла ўжо два пакаленні.

У арганізацыі ўсебеларускай сустрэчы дапамагала каля 130 валанцёраў – у асноўным школьнікі і студэнты. Было шмат жадаючых, якія хацелі быць карыснымі і дапамагаць. Мы падзялілі іх на некалькі груп: творчая, малітоўная, гаспадарчая, група прыёму, група парадку. З упэўненасцю магу сказаць, што моладзь з Гродна паспяхова здала экзамен на гасціннасць. Вялікі ім за гэта дзякуй».

Абноўлена 01.05.2018 17:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.