Пошук

29.04.2018 18:10   Фота: Святлана Лабковіч / Catholic.by

Парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка) стане месцам правядзення ІІІ агульнабеларускіх дзён каталіцкай моладзі Беларусі, якія адбудуцца з 29 красавіка па 1 мая. На сустрэчы чакаецца да дзвюх тысяч удзельнікаў з розных куткоў краіны.

Пробашч парафіі а. Дзмітрый Лабкоў CSsR у каментарыі Catholic.by расказаў пра тое, як парафіяльная супольнасць рыхтавалася да гэтай падзеі.

«Прыняць каталіцкую моладзь з усёй краіны – гэта вялікая падзея для нашай парафіі. У сённяшнім Евангеллі з дня Езус гаворыць, што Ён лаза, а мы – вінаградныя галінкі. І я вельмі добра гэта адчуваю сёння, калі моладзь з усёй Беларусі з’язджаецца ў нашу парафію.

Падрыхтоўка да сустрэчы моладзі трывала некалькі месяцаў. Перш за ўсё мы прасілі парафіянаў, каб яны былі гатовыя ўзяць на начлег маладых людзей. Я нават быў здзіўлены той колькасці парафіянаў, якая запісалася, каб узяць на начлег пілігрымаў.

Я вельмі ўдзячны нашым парафіянам. Некаторым з іх нават “не хапіла” моладзі.

На сёння зарэгістравалася 1 600 маладых людзей з усёй Беларусі. І гэта без уліку моладзі з каталіцкіх парафій Гродна. У цэлым у сустрэчы прымуць удзел каля дзвюх тысяч удзельнікаў.

Моладзь у маёй маладосці і цяпер падобная паміж сабой. Яна шукае тое, што гучнае, што цікавае. Я таксама калісьці прымаў удзел у такіх сустрэчах.

Мы жылі ў розных месцах. Вельмі добрыя ўспаміны (усміхаецца). Спадзяюся, гэтыя дні будуць добрым часам і ўспамінам для моладзі.

Якім павінны быць падыходы ў працы з душпастырствам моладзі сёння?

Трэба проста мець час для маладых людзей, быць з імі, маліцца з імі, размаўляць і праводзіць час. Сацыяльныя сеткі і інтэрнэт – гэта другасныя моманты, якімі моладзь можна зацікавіць, але не ўтрымаць. Перш за ўсё павінна быць асабістая сустрэча з чалавекам».

З гісторыі парафіі

Парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне была зарэгістравана ў 1993 г.

У 2000 годзе распачалося будаўніцтва святыні. У сцяну касцёла і пастырскага цэнтра быў умураваны вуглавы камень, прывезены з гробу святога Пятра з Рыма. Гэты камень быў падараваны парафіі і благаслаўлёны папам Янам Паўлам ІІ.

Служэнне ў парафіі нясуць айцы рэдэмптарысты.

Абноўлена 29.04.2018 18:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа