Пошук

25.04.2018 17:32   Кс. Юрый Марціновіч / Grodnensis.by

23-24 красавіка ў рэкалекцыйным доме «Міласэрнасць» у Росі адбылася фармацыйная сустрэча для святароў Гродзенскай дыяцэзіі ад 1 да 8 гадоў святарства.

Удзел у духоўных практыкаваннях прынялo больш за 25 святароў.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі выслухалі тэматычныя канферэнцыі, трывалі на адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і дзяліліся перажываннем свайго святарства, якое засноўваецца на служэнні Богу і людзям.

На заканчэнне сустрэчы святую Імшу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Іерарх маліўся ў інтэнцыі ўсіх святароў Гродзенскай дыяцэзіі, каб яны з вялікай руплівасцю і адданасцю прысвячалі сябе служэнню Касцёлу і з клопатам і любоўю адносіліся да кожнай даверанай ім асобы.

Таксама ў гэты дзень адбыўся экзамен для святароў, якія сёлета будуць адзначаць восьмую гадавіну прэзбітэрскага пасвячэння — на заканчэнне іх удзелу ў такіх сустрэчах. Святары здалі экзамен па дагматычнай тэалогіі, кананічнаму праву і спаведніцтву.

Абноўлена 25.04.2018 17:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.