Пошук

20.04.2018 12:37   Яўген Амасёнак / Catholic.by

17–18 красавіка студэнты Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне далучыліся да пятай Агульнапольскай пілігрымкі Вышэйшых духоўных семінарый на Яснай Гары ў Чэнстахове.

«У Сэрцы Езуса, у Сэрцы Марыі» — пад такім дэвізам звыш 2 тыс. семінарыстаў, выкладчыкаў, рэктараў духоўных семінарый з усёй Польшчы, да якіх далучыліся таксама беларускія семнарысты з Гродна, сабраліся на супольнай малітве ў чэнстахоўскім архікатэдральным касцёле Святой Сям’і.

Духоўнае настаўленне, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, велічная працэсія з копіяй абраза Маці Божай Чэнстахоўскай, супольная Эўхарыстыя, якую ўзначаліў арцыбіскуп Хорхе Карлас Патрон Вонг, афіцыял Кангрэгацыі па справах Духавенства ў Ватыкане, — усё гэта спрыяла фармаванню ў сэрцах будучых святароў пачуцця адказнасці і важнасці іх далейшага служэння.

Семінарысты з Гродна ўдзячныя Богу і адказным за фармацыю за магчымасць узяць удзел у такой цудоўнай пілігрымцы, адчуць веліч і маштабнасць святарскага паклікання, за шматлікія сустрэчы з іх аднадумцамі, а галоўнае, за час, праведзены ў глыбокай еднасці са сваёй Найлепшай Маці, якая з’яўляецца для пакліканых да святарства і для ўсіх хрысціянаў галоўным арыенцірам на дарозе да Хрыста.

Абноўлена 20.04.2018 15:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця