Пошук

18.04.2018 12:33   Яўген Амасёнак / Catholic.by

13–14 красавіка навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з прэфектам кс. Андрэем Лішко прынялі ўдзел у спаборніцтвах па валейболе, якія праходзілі ў Вільні паміж камандамі семінарыстаў з Прыбалтыкі і Беларусі.

Незабыўна цёплая атмасфера панавала падчас спартыўнага мерапрыемства, на якім будучыя святары мелі магчымасць падзяліцца паміж сабой уласным досведам перажывання паклікання. У выніку спаборніцтваў беларуская каманда заняла першае месца сярод семінарыйных супольнасцяў з Рыгі, Вільні і Каўнаса.

Семінарыйная супольнасць віншуе навучэнцаў з перамогай і жадае далейшых поспехаў у рэалізацыі спартыўных здольнасцяў, якімі адарыў іх Бог.

Абноўлена 18.04.2018 13:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа