У нядзелю Божай Міласэрнасці, 8 красавіка, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр наведае парафію Маці Божай Ружанцовай і санктуарый Божай Міласэрнасці, які будуецца пры парафіі.
Урачыстая святая Імша з удзелам іерарха распачнецца ў 15.30. Падчас Імшы адбудзецца ўдзяленне сакрамэнту канфірмацыі.
Перад святой Імшой, у 15.00, арцыбіскуп Габар Пінтэр правядзе набажэнства да Божай Міласэрнасці, падчас якога даверыць Беларусь апецы Езуса Міласэрнага.
Адрас парафіі: г. Мінск, вул. Гашкевіча, 1 (мікрараён Лошыца).