Пошук

20.03.2018 11:18   Яўген Амасёнак / Catholic.by

16 сакавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў дзень засяроджання. Духоўным айцом для семінарыстаў у гэты дзень стаў кс. Тадэвуш Крыштопік, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы.

Аскетычныя канферэнцыі, Крыжовы шлях, сакрамэнт пакаяння і паяднання, святая Імша спрыялі таму, каб семінарысты нанова паразважалі над глыбінёй сваіх адносінаў з Богам, без якіх немагчыма штодзённае жыццё сапраўднага вучня Хрыста. Невыпадкова духоўныя практыкаванні прыпалі на час Вялікага посту, калі кожны веруючы імкнецца спыніць свае крокі, увайсці ў таямніцу ўласнага крыжа і паразважаць над тым, што, а дакладней Хто, займае найважнейшае месца ў ягоным сэрцы.

Напрыканцы духоўных практыкаванняў семінарыйная супольнасць выразіла ўдзячнасць рэкалекцыяністу і паабяцала рэалізаваць у сваім жыцці ўсе прапановы, якімі шчодра дзяліўся кс. Тадэвуш Крыштопік падчас сустрэчы.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця