Пошук

27.02.2018 11:30   Тэкст і фота: Анастасія Пятрова / Catholic.by

У Навагрудку 26 лютага ў спартыўнай зале сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя прайшоў таварыскі матч па міні-футболе паміж зборнай святароў Гродзенскай дыяцэзіі і камандай Навагрудскага раённага аддзела ўнутраных спраў.

З ідэяй правядзення матча выступіў пробашч парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку кс. Юрый Жэгарын. Адна з мэтаў — папулярызацыя здаровага ладу жыцця і далучэнне моладзі да спорту. Яго з радасцю падтрымалі і святары Гродзеншчыны, і супрацоўнікі міліцыі.

Сярод членаў зборнай дыяцэзіі — святары з Гродна, Каробчыцаў, Геранёнаў і іншых месцаў дыяцэзіі. Капітан каманды — пробашч гродзенскай парафіі Святога Духа кс. Павел Салабуда.

 

У складзе каманды РАУС — дзеючыя супрацоўнікі на чале з першым намеснікам начальніка Віктарам Шайпаком. Суддзямі выступілі выкладчыкі ліцэя і дзіцячай юнацкай спартыўнай школы ў Навагрудку.

Лік у гульні адкрылі супрацоўнікі міліцыі, аднак святарам удалося зраўнаваць лік, а затым выйсці наперад. Вынік гульні — 5:3 на карысць зборнай Гродзенскай дыяцэзіі.

«Акрамя чэмпіянатаў мы праводзім таварыскія гульні, каб паказаць, што святары — гэта звычайныя людзі, у якіх ёсць інтарэсы і захапленні, якія займаюцца спортам», — адзначыў кс. Павел Салабуда. 

«Хачу падзякаваць святарам дыяцэзіі і супрацоўнікам міліцыі за тое, што адгукнуліся на маю прапанову, а таксама за добрую і цікавую гульню», — сказаў кс. Юрый Жэгарын.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа