Пошук

14.02.2018 12:41   Яўген Амасёнак / Фота: Ілля Ваніслаўчык / Catholic.by

13 лютага ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне перад пачаткам Вялікага посту, напярэдадні Папяльца, адбыліся вясёлыя «Запусты».

Немагчыма ўявіць сабе штодзённае жыццё семінарыстаў без арганізацыі час ад часу мерапрыемстваў, якія перажываюцца з усмешкай на твары і садзейнічаюць будаванню братэрскай супольнасці ў духу сапраўднай хрысціянскай любові.

Семінарысты сабраліся ў актавай зале імя св. Яна Паўла II, каб весела правесці час перад саракадзённым перыядам Вялікага посту. Невыказна радасным і забаўным выдаўся творчы вечар для семінарыйнай супольнасці. На ім кожны жадаючы мог праявіць свае здольнасці ў выкананні розных па стылі вядомых песняў і танцаў.

Спадзяёмся, што гэтае мерапрыемства пакінула пасля сябе безліч незабыўных эмоцый і ўспамінаў і паспрыяла аднаўленню духоўных сілаў навучэнцаў, каб свядома ўвайсці ў выключна важны час навяртання і перамены жыцця.

Абноўлена 14.02.2018 14:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця