Пошук

23.01.2018 10:02   Кс. Юрый Марціновіч / Фота: Баляслаў Гавецкі / Паводле: Grodnensis.by

Больш за 300 удзельнікаў з парафій Іўеўшчыны сабраў 15-ы па ліку фестываль калядных песень, які прайшоў у гарадскім Доме культуры Іўя 21 студзеня. На фестываль прыбылі госці з Беларусі і з-за мяжы, цалкам запоўніўшы мясцовы Дом культуры.

У розных катэгорыях на фестывалі выступілі салісты, дуэты, трыа, квартэты і ансамблі. Ганаровымі гасцямі свята акрамя парафіянаў горада сталі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, прадстаўнікі мясцовай улады ў асобе старшыні Іўеўскага райвыканкама Аляксандра Булака і прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу ў асобе Генеральнага консула Рэспублікі Польшча ў Гродне Яраслава Ксёнжэка.

Гран-пры для «Заранкі»

Найбольшую сімпатыю журы атрымаў ансамбль «Заранка» з Іўя, які атрымаў Гран-пры. Таксама кожны ўдзельнік атрымаў падарунак.

Удзельнікі фестывалю вельмі ўдзячныя кс. Яну Гавецкаму і с. Ірыне Бучынскай, якая прыкладвае шмат намаганняў, каб гэтае свята кожны год было на высокім узроўні, і якая найчасцей заставалася за сцэнай і па-за святлом сафітаў, але кожны год уносіць велізарны ўклад у падрыхтоўку.

Фестываль паказаў, што іўеўская зямля мае сапраўды здольных маладых людзей, якія жадаюць ісці ў свет з Евангеллем, з радаснай навіной аб тым, што Езус Хрыстус нарадзіўся ў беднай стаенцы, каб даць людзям збаўленне.

Таксама фестываль паказаў, што ў Беларусі ёсць дзеці і моладзь, якія хочуць праз спеў калядных песень славіць Бога, Даўцу ўсялякага дабра, і, паколькі ёсць добрая моладзь і добрыя дзеці — ёсць будучыня нашай краіны, будучыня нашага Касцёла.

Матэрыял цалкам чытайце на Grodnensis.by

Абноўлена 23.01.2018 12:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця