Пошук

22.01.2018 12:01   Яўген Амасёнак / Фота: Ілля Ваніслаўчык / Catholic.by

21 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў дзень засяроджання. Духоўным дарадчыкам у гэты дзень для семінарыстаў выступіў а. Валерый Мазюк CSsR з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка).

Дзень засяроджання падчас семінарыйнай фармацыі — яшчэ адна магчымасць для семінарыстаў спыніцца ў роздуме над тым, Хто з’яўляецца найважнейшым скарбам у іх жыцці.

«Найважнейшай справай на шляху да святарства і ва ўсім святарскім жыцці з’яўляюцца асабістыя адносіны з Богам у Езусе Хрысце», — казаў папа Бэнэдыкт XVI да семінарыстаў.

Айцец Валерый Мазюк нагадаў будучым святарам сэнс сапраўднай «перамены мыслення» і тое, як важна заўсёды быць падатлівым на гэты бясцэнны Божы заклік. Дзякуючы разнастайным жыццёвым прыкладам святара семінарысты мелі магчымасць яшчэ раз усвядоміць прыгажосць, сэнс і адказнасць свайго жыццёвага паклікання.

Семінарыйная супольнасць удзячная а. Валерыю Мазюку за сведчанне асабістых адносінаў з Хрыстом і багаты святарскі досвед, якім ён падзяліўся з навучэнцамі.

   

 

Абноўлена 22.01.2018 14:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.