Пошук

16.01.2018 14:06   Catholic.by

13 студзеня ў касцёле cвятога Міхала Арханёла ў Навагрудку прайшоў урачысты калядны канцэрт арганнай і інструментальнай музыкі, які сабраў каля 400 чалавек.

У праграме былі прадстаўлены калядныя музычныя творы Польшчы, Беларусі, Венгрыі, Малдовы, Вялікабрытаніі, Даніі, Італіі, ЗША, а таксама класічная музыка ў інструментальным выкананні.

Сярод выканаўцаў былі арганіст Андрэй Міхневіч, піяніст Аляксандр Музыкантаў, музычны праект BonVoyage, а таксама вучні Міжнароднай школы QSI з Польшчы, Ізраіля, Венгрыі, ЗША, Кітая, Латвіі — дзеці дыпламатаў і прадстаўнікоў міжнародных кампаній у Беларусі.

Канцэрт стварыў для мясцовых слухачоў і гасцей з Беластока, Гродна, Баранавіч, Мінска і іншых гарадоў сапраўдную атмасферу Божага Нараджэння, якая праз прыгожую музыку дазволіла дакрануцца да таямніцы Уцелаўлення Хрыста.

Абноўлена 16.01.2018 17:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.