Пошук

15.01.2018 16:38   Тэкст і фота: Ала Кучынская / Catholic.by

Дзеці з парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Мар’інай Горцы 14 студзеня наведалі з каляднай пастаноўкай «Беласнежка і сем гномаў» дом-інтэрнат для людзей з псіханеўралагічнымі захворваннямі ў в. Новы Уборак.

Чацвёрты год запар парафіяльны дзіцячы гурток «Папараць-кветка» прыязджае сюды з каляднымі спектаклямі, дорачы людзям радасць, дабрыню і любоў. Гледачы ж заўсёды чакаюць маленькіх артыстаў, а потым доўга пляскаюць ім у далоні.

Так адбылося і сёлета. Казачны аповед пра Беласнежку і гномаў, якія святкуюць Нараджэнне свайго лепшага сябра – Езуса, прымаюць гасцей і калядоўшчыкаў, быў напоўнены вершамі, спевамі і танцамі. Гледачы не толькі даведаліся пра гісторыю Нараджэння Хрыста, пра традыцыі, звязаныя з гэтым святам, але і паспявалі, і патанчылі разам з маленькімі артыстамі.

Дзеці падзяліліся любоўю сваіх сэрцаў і яшчэ раз расказалі аб тым, што Бог ёсць Любоў; што Бог любіць кожнага чалавека, незалежна ад стану яго здароўя, знешняга выгляду, нацыянальнасці або мовы, на якой гаворыць гэты чалавек. Бог любіць бязмежна і ніколі не пакіне і не падмане.

Абноўлена 15.01.2018 16:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця