Пошук

11.01.2018 12:50   Паводле: mfa.gov.by

8 – 11 студзеня Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі і пры Святым Пасадзе па сумяшчальніцтве Сяргей Алейнік наведаў Ватыкан.

Пасол прыняў удзел у навагодняй аўдыенцыі папы Францішка для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Святым Пасадзе, падчас якой адбылася кароткая размова Сяргея Алейніка з Пантыфікам.

У межах візіту былі праведзены таксама сустрэчы з Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці кардыналам П’етро Паралінам, сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржсакратарыяту Ватыкана арцыбіскупам Полам Галахерам і старшынёй Папскай рады па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам.

Абмеркаваны актуальныя пытанні далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, адбыўся абмен думкамі аб сітуацыі ў рэгіёне.

Падчас рабочай сустрэчы пасла з прэфектам Ватыканскай Апостальскай бібліятэкі Чезарэ Пасіні ў дар Ватыканскай бібліятэцы ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі было перададзена факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францішка Скарыны».

Абноўлена 11.01.2018 13:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа