Пошук

10.01.2018 15:13   Галіна Герусь / Фота: Крысціна Піліпчук / Catholic.by

Супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Пінскай дыяцэзіі разам з валанцёрамі правялі калядную дабрачынную акцыю «Адкрытае сэрца», падчас якой наведвалі інвалідаў і пажылых людзей Брэстчыны (Брэсцкі і Камянецкі р-ны).

Падчас калядных візітаў валанцёры і супрацоўнікі «Карытас» уручалі людзям прадуктовыя наборы.

Пры цэнтры «Карытас» былі арганізаваны аплаткавыя сустрэчы для самотных і бедных, падчас якіх спяваліся калядкі і адбыўся дабрачынны абед.

 

Абноўлена 10.01.2018 15:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця