Пошук

18.12.2017 14:07   Фота: Ганна Абаева / Catholic.by

16 снежня ў мінскай парафіі Свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) прайшла аплаткавая сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля, а таксама катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

На пачатак сустрэчы студэнты каледжа падрыхтавалі калядную сцэнку, паказаўшы біблійныя моманты, якія распавядаюць пра нараджэнне Езуса. Сярод прысутных у зале было і нямала выпускнікоў тэалагічнага каледжа.

Сустрэчы папярэднічала супольная святая Імша, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

        

 

Абноўлена 18.12.2017 15:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця