Пошук

05.12.2017 11:07   Catholic.by

У чарговы раз дабрачынная місія «Чыстае сэрца» распачынае акцыю «Святы Мікалай адказвае». Каб дзіця атрымала віншаванне ад святога, бацькам неабходна толькі паведаміць свой паштовы адрас.

Праз гэтую акцыю місія «Чыстае сэрца» хоча прынесці радасць у жыццё дзяцей і дапамагчы ім паверыць у цуды.

Бацькам ці катэхетам, якія хочуць, каб дзіця атрымала віншавальную паштоўку ад святога Мікалая, трэба напісаць ліст на адрас: 220030 г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а (з пазнакай: «святому Мікалаю»).

Лісты прымаюцца да 20 снежня.

Абноўлена 05.12.2017 11:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа