Пошук

24.11.2017 15:33   Catholic.by

24 лістапада Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч атрымаў медаль «Заслужаны міратворац» ад Беларускага фонду міру.

Медаль быў уручаны іерарху падчас яго сустрэчы з прадстаўнікамі фонду ў Мітрапалітальнай курыі.

«Справа захавання міру была важнай ва ўсе часы, — адзначыў арцыбіскуп у каментарыі Catholic.by. — Сёння яна важная яшчэ больш, бо сёння, як кажа папа Францішак, фрагментарна Трэцяя сусветная вайна ўжо ідзе, толькі яе фронт нябачны і можа праходзіць у розных кропках планеты».

Паводле слоў Мітрапаліта, падчас сустрэчы з дэлегацыяй Беларускага фонду міру ён адзначыў вялікую ўвагу, якую Каталіцкі Касцёл надзяляе справе захавання міру асабліва пасля Другога Ватыканскага Сабору.

«Мір — гэта не толькі калі пушкі маўчаць, ён з намі, калі ў нашых сэрцах прабывае супакой. Што можа зрабіць Касцёл дзеля захавання міру — найперш маліцца», — падкрэсліў арцыпастыр.

Іерарх дадаў, што кожны год 1 студзеня Паўсюдны Касцёл адзначае Міжнародны дзень міру (супакою). Адмыслова да гэтага дня сваё пасланне да вернікаў публікуе і Папа Рымскі.
 

Абноўлена 27.11.2017 13:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця