Пошук

23.11.2017 10:40   Тэкст і фота: кс. Віктар Захарэўскі / Catholic.by

У парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Валкалаце Віцебская дыяцэзіі 20-21 лістапада прайшла сустрэча выпускнікоў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, якія скончылі яе ў 2005 годзе.

Арганізаваў сустрэчу пробашч парафіі ў Валкалаце кс. Алег Півавар. На ўрачыстай святой Імшы, якую цэлебраваў пробашч з Лунінца кс. Дзмітрый Кернога, святары разам з вернікамі праслаўлялі Пана Бога і дзякавалі за дар святарства. Гамілію прамовіў кс. Віталь Міснікевіч, пробашч з Баранавіч, які падкрэсліў вялікую ролю адзінства і любові да святарства.

Парафіяне на заканчэнне набажэнства павіншавалі святароў і падзякавалі за прыезд у валкалацкую парафію.

На другі дзень святары адведалі былога пробашча айца Пятра Ясевіча, які ўжо 10 гадоў знаходзіцца ў інваліднай калясцы. Айцец Пётр цікавіўся працай маладых святароў і выказаў вялікую радасць, што Касцёл у Беларусі малады і развіваецца. На развітанне а. Пётр удзяліў святарам благаслаўленне на служэнне на Божай ніве.

Абноўлена 23.11.2017 15:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.