Пошук

17.11.2017 16:00   Grodnensis.by

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч спецыяльным дэкрэтам устанавіў галоўную камісію і сакратарыят першага Сінода Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама 16 сінадальных камісій з дзвюмя падкамісіямі і прызначыў іх старшыняў.

Галоўная камісія Сінода:

  • біскуп Юзаф Станеўскі, генеральны вікарый
  • кс. канонік Цэзарый Міх, судовы вікарый
  • кс. канонік Уладзімір Гуляй, біскупскі вікарый
  • кс. канонік Ян Кучынскі, біскупскі вікарый
  • кс. канонік Юзаф Багдзевіч, біскупскі вікарый
  • кс. канонік Антоні Грэмза, генеральны сакратар Сінода
  • дэканы Гродзенскай дыяцэзіі

Сакратарыят Сінода:

  • кс. канонік Антоні Грэмза
  • кс. Аляксандр Мацкевіч
  • кс. Руслан Мазан

Працы галоўнай камісіі і сакратарыяту Сінода будуць адбывацца паводле інструкцыі Канрэгацыі па справах Біскупаў De synodis dioecesanis agendis і правіл першага Сінода Гродзенскай дыяцэзіі.

Сінадальныя камісіі:

  • Камісія па справах спадчыны Касцёла на Гродзеншчыне і сакральнага будаўніцтва
    Старшыня: кс. канонік Аляксандр Сасноўскі

  • Kамісія па эканамічных справах і дыяцэзіяльных структурах
    Старшыня: кс. Аляксандр Мацкевіч

  • Kамісія па грамадскіх справах і прававых адносінах са свецкімі ўладамі
    Старшыня: кс. Валерый Аброшка

  • Kамісія па справах місій
    Старшыня: а. Вальдэмар Слота CSsR

  • Kамісія па справах дабрачыннага служэння
    Старшыня: кс. канонік Раман Рачко

  • Kамісія па справах новай евангелізацыі (рухаў і таварыстваў)
    Старшыня: кс. Віктар Ханько

  • Kамісія па справах кансэкраванага жыцця
    Старшыня: а. Вітальд Пяцельчыц SchP

  • Kамісія па справах літургічнага душпастырства і сакрамэнтальнага жыцця
    Старшыня: кс. канонік Ян Кучынскі

    • Падкамісія па справах абвяшчэння Божага слова
      Старшыня: кс. Павел Астукевіч

    • Падкамісія па справах спеву і касцёльнай музыкі
      Старшыня: кс. Павел Гедройць
  • Kамісія па справах экуменізму і міжрэлігійнага дыялогу
    Старшыня: кс. канонік Уладзімір Гуляй

  • Камісія па справах душпастырства сем’яў і сужэнстваў
    Старшыня: кс. канонік Юзаф Ганьчыц

  • Камісія па справах духавенства
    Старшыня: а. Андрэй Шчупал CSsR

  • Камісія па справах пакліканняў і фармацыі да прэзбітэрату
    Старшыня: кс. Ян Сарэла

  • Камісія па справах катэхезы і каталіцкага выхавання
    Cтаршыня: кс. Андрэй Лішко

  • Камісія па справах душпастырства моладзі
    Cтаршыня: кс. Ян Раманоўскі

  • Камісія па справах медыя і сродкаў масавай інфармацыі
    Старшыня: кс. Юрый Марціновіч

  • Камісія па справах агульнага і спецыяльнага душпастырства
    Старшыня: кс. Валерый Лісоўскі

Праца сінадальных камісій будзе праходзіць пад кіраўніцтвам і пры каардынацыі генеральнага сакратарыяту і галоўнай камісіі Сінода. Першае пасяджэнне прызначаных у паасобныя камісіі святароў адбудзецца ў Гродне ўжо 5 снежня.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.