Пошук

10.11.2017 12:31   Тэкст і фота: Iрына Мялешка / Catholic.by

У Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах з 5 па 9 лістапада праходзіў адукацыйны курс з цыклу «Тэрапія, сканцэнтраваная на вырашэнні», арганізаваны Радай па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Курс, у якім прыняло ўдзел 16 ахвотных, быў прадугледжаны для дарадцаў сямейнага жыцця і тых, хто працуе з сем’ямі як у парафіях, так і ў сямейных кансультацыях.

Удзельнікі штодня, з раніцы да вечару, удзельнічалі ў майстэрнях, якія дапамагалі здабываць новыя веды і вопыт дапамогі ў працы з сем’ямі. Сёлета геаграфія ўдзельнікаў ахоплівала ўсю Беларусь.

Вялікая ўвага ўдзялялася не толькі працэсу навучання, але і духоўнаму аспекту. Дзень распачынаўся святой Імшой, штодзённа быў час для праслаўлення і падзякі Богу.

Што такое тэрапія, «сканцэнтраваная на вырашэнні»?

Такі падыход азначае не толькі спецыфічны кароткатэрміновы від тэрапіі, але і пашырае межы гэтага паняцця.

Яго распрацаваў разам з жонкай амерыканскі псіхатэрапеўт і аўтар Стыў дэ Шазер. Метад грунтуецца на здагадцы, што цэнтр увагі на рэсурсах, мэтах і рашэннях больш карысны, чым канцэнтрацыя ўвагі на праблеме і пошуках яе прычын. Стыў дэ Шазер лічыцца аўтарам «цудоўнага» пытання, які дапамагае кліентам прадставіць сваю мэту больш канкрэтна.

Некаторыя прыклады гэтага падыходу можна знайсці ў рэчышчы псіхічнага жыцця, выхавання, адукацыі, кіравання людзьмі ў практыцы сацыяльнай працы і г.д. Мадэль знаходзіць прымяненне як у працы з асобнымі людзьмі, так і з групамі.

Падыход выкарыстоўваецца ў тэрапіі з людзьмі, якія маюць досвед у розных жыццёвых праблемах — дэпрэсіі, розных залежнасцях, сужэнскіх канфліктах і г.д.

Дадатковым пацвярджэннем карысці такога падыходу служыць той факт, што мадэль увасабляецца ў працы ў розных краінах свету, а кнігі і артыкулы пра тэрапію, заснаваную на вырашэнні, перакладзены на 14 моў.

Як зазначаюць тыя, хто практыкуе такую тэрапію ў працы з людзьмі, дзякуючы ёй можна таксама знайсці ўласную тэрапію на вырашэнні. Трэці этап курса запланаваны на сакавік 2018 года.

Абноўлена 10.11.2017 14:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.