Пошук

09.11.2017 16:11   Кс. Юрый Марціновіч / Grodnensis.by

Аўтарам музыкі і слоў афіцыйнага гімна І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі выступіў кс. Тадэвуш Крыштопік — дырэктар дыяцэзіяльнага выдавецтва і пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы (дэканат Гродна-Захад).

Днямі гімн быў зацверджаны біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам.

Гімн існуе ў дзвюх моўных версіях: па-беларуску і па-польску. Пераклад на беларускую мову здзейсніла Юлія Шэдзько.

У каментарыі для grodnensis.by генеральны сакратар дыяцэзіяльнага Сінода кс. канонік Антоні Грэмза адзначыў, што гімн быў спецыяльна напісаны да гэтай важнай падзеі i перш за ўсё змяшчае галоўны дэвіз Сінода — «Жыць Евангеллем».

«Заахвочваем спяваць гімн у нашых святынях, асабліва ў гэты час, калі будзе праходзіць Сінод. Хацелася б, каб ён пабуджаў найперш да малітвы і ўзаемнай адказнасці за нашу супольнасць дыяцэзіяльнага Касцёла», — сказаў Генеральны сакратар Сінода.

Як дадаў святар, гімн гучыць як заклік да жыцця паводле прынцыпаў Евангелля.

Першы раз гімн у Гродзенскай дыяцэзіі прагучыць 16 лістапада, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, у гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў дзень адкрыцця I Сінода Гродзенскай дыяцэзіі.

Ва ўрачыстасці прымуць удзел запрошаныя біскупы Беларусі, святары і сёстры законныя Гродзенскай дыяцэзіі, вернікі-дыяцэзіяне.

Ноты беларускай версіі гімна можна спампаваць тут››

Жыві Евангеллем

1. Соль зямлі, святло для свету — вось найлепшы шлях жыццёвы.
Цэлы свет хай бачыць гэта і праславіць Бога ў небе.
 Рэфрэн: Жыві Евангеллем ў жыцці штодзённым
і, ўзяўшы крыж, выходзь на шлях Хрыстовы.
Жыві Евангеллем, з любоўю ў сэрцы,
каб ў свет дабро, спакой і радасць несці.

2. Станьма ў лік Хрыстовых вучняў — сэрцам чыстых, міласэрных,
убогіх духам і лагодных, справядлівых і пакорных. 

3. Страх адкіньма, калі людзі нас за праўду ненавідзяць.
Прабачайма ўсім варожасць, ў небе наша ўзнагарода.

Абноўлена 09.11.2017 23:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа