Пошук

08.11.2017 14:56   а. Аляксандр Махнач SP / Фота: а. Аляксандр Махнач і а. Віталь Слука SP / Catholic.by

Духоўныя сустрэчы для юнакоў пад дэвізам «Будзь воля Твая!» прайшлі ў кляштары айцоў піяраў з 3 па 5 лістапада. У сустрэчы прыняло ўдзел 11 чалавек са Шчучына і Ліды.

Удзельнікі разам з а. Аляксандрам Махначом SP, адказным за піярскае душпастырства пакліканняў у Беларусі, разважалі над прысутнасцю Бога ў асабістым жыцці чалавека і даверы Ягонай волі. Акрамя тэарэтычнага зместу, кожны мог паразважаць над асабістымі адносінамі з Панам Богам на практыцы — падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ці асабістай малітвы.

У праграме духоўных сустрэч быў час і на спорт. Атмасфера даверу, якая панавала падчас гэтых сустрэч, дазволіла юнакам адкрыць сваё сэрца на дзеянне Духа Святога ў іх жыцці і на дары, якімі Ён узбагачае жыццё кожнага з іх.

Абноўлена 09.11.2017 23:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.