Пошук

31.10.2017 11:22   Кс. Андрэй Рылка / ave-maria.by

Цяжка перадаць адчуванні чалавека, які даведваецца ад доктара, што адзіны яго ратунак — гэта найхутчэйшая трансплантацыя паміраючага органа на здаровы, і што ўсё яго далейшае зямное «быць або не быць» залежыць ад донара — асобы, якая згадзілася пасмяротна падарыць яму, напрыклад, сваё здаровае сэрца.

Праблема перасадкі органаў будзіць шмат пытанняў і дыскусій, бо закранае самыя розныя і самыя далікатныя сферы нашага жыцця: рэлігійнага, маральнага, псіхалагічнага, фізічнага, грамадскага, эканамічнага.

Пазіцыя Касцёла ў пытаннях трансплантацыі акрэслена перадусім у Катэхізісе Каталіцкага Касцёла, у вучэнні папаў Пія XII і Яна Паўла II, а таксама ў шматлікіх выказваннях кангрэгацый і камісій Апостальскай Сталіцы.

Папа Пій XII акрэсліў асноўныя прынцыпы ў стаўленні Касцёла да перасадкі органаў (Прамова ад 11.05.1956). Ян Павел ІІ развіў гэтае вучэнне перадусім у энцыкліцы «Evangelium vitae», а таксама падчас дакладаў на шматлікіх сустрэчах з прадстаўнікамі медыцыны. Асаблівай увагі заслугоўвае яго выступленне перад трасплантолагамі ў 1990, 1991 і 2000 гг.

Катэхізіс Каталіцкага Касцёла (ККК) у пунктах 2296 і 2301 пазітыўна выказваецца пра перасадку органаў як выраз любові да бліжняга, але ставіць пэўныя ўмовы, пра якія мы скажам далей.

Афіцыйная пазіцыя Касцёла ў сферы транспланталогіі акрэслена таксама ў адмысловай Карце супрацоўнікаў аховы здароўя, выдадзенай Папскай радай душпастырства службы аховы здароўя (Ватыкан, 1995), а таксама ў дэкларацыях Папскай Акадэміі навук (Рым, 1985).

Разглядаючы адносіны Касцёла да трансплантацыі органаў, неабходна падкрэсліць яго пазітыўнае стаўленне пры ўмове захавання нормаў каталіцкай маралі (ККК, 2296). Гэта значыць, што існуюць пэўныя ўмовы, пры якіх перасадка органаў можа лічыцца рэлігійна і маральна дазволенай. У першую чаргу, як падкрэсліў у 1956 г. папа Пій XII, неабходна свядомая і дабравольная згода донара на эксплантацыю (забранне) яго органаў пасля смерці.

Працяг чытайце на ave-maria.by

Абноўлена 31.10.2017 13:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа