Пошук

25.10.2017 20:23   Catholic.by
Фота weatlas.com

25 кастрычніка адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і кс. каноніка Юрыя Санько з намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васілём Жарко.

Падчас сустрэчы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаў падзяку віцэ-прэм'еру за яго прысутнасць падчас адкрыцця пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы і дапамогу ўладаў у правядзенні ў Беларусі гэтага форуму еўрапейскіх біскупаў. Намеснік прэм’ер-міністра таксама выказаў сваю падзяку Касцёлу за арганізацыю гэтай падзеі і задавальненне ад яе правядзення.

Бакі былі адзінадушнымі ў тым, што гэтая і падобныя падзеі з'яўляюцца вельмі важнымі як для Касцёла, так і дзяржавы.

На сустрэчы прысутнічаў таксама ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Леанід Гуляка.

Абноўлена 26.10.2017 14:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа