Міністэрства аховы здароўя РБ нацэльвае прыватныя медыцынскія цэнтры на эфектыўнае перадабортнае кансультаванне. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Валерый Малашка.
«У першую чаргу мы настойваем на тым, каб у прыватных цэнтрах працавала добра, эфектыўна перадабортнае кансультаванне», — падкрэсліў Валерый Малашка.
Пытанне забароны на аборты ў прыватных клініках не разглядаецца. Псіхалагічнае перадабортнае кансультаванне — адна з важных прафілактычных мер. У адпаведнасці з заканадаўствам, установа аховы здароўя, якая праводзіць аборты, абавязана забяспечыць цяжарнай жанчыне такое кансультаванне. Прычым калі ў штаце жаночай кансультацыі або прыватнага медцэнтра няма псіхолага, то ўстанова можа накіраваць на кансультацыю ў іншы медцэнтр ці нават у грамадскую арганізацыю. У прыватнасці, вельмі актыўна ў гэтым кірунку ў Мінску працуе Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства «Матуля», а таксама Сацыяльны цэнтр «Шчаслівы малыш» SOS Дзiцячай вескi Бараўляны і Цэнтр дапамогі «Выратаванне немаўлят».
Абавязковае перадабортнае кансультаванне дазваляе захаваць штогод каля 1 тысячы жыццяў.