11 кастрычніка ў капліцу Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прыбыла фігура Маці Божай Фацімскай.
З гэтай нагоды семінарысты сабраліся на супольную малітву, каб яшчэ раз у думках аб’яднацца з Фацімай, адчуць важнасць аб’яўленняў і папрасіць благаслаўлення і падтрымкі Яе Беззаганнага Сэрца.
«Пане Езу, няхай перэгрынацыя фігуры Тваёй Наймілейшай Маці стане для будучых святароў яшчэ адной прыступкай да ўзрастання ў пакоры, сціпласці, дабрыні і высакароднасці — якасцей, увасабленнем якіх у вышэйшай ступені з’яўляецца Найсвяцейшая Панна Марыя!».