Пошук

28.09.2017 12:16   Catholic.by

Старшыня Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ) кардынал Анджэло Баньяска падчас сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з біскупамі Еўропы закрануў пытанне супрацоўніцтва дзяржавы і Касцёла ў галіне служэння замежных святароў.

«Мы высока ацэньваем працу і дыялог, якія дзяржаўныя ўлады вядуць з рознымі хрысціянскімі Цэрквамі краіны.

У гэтай атмасферы добрага супрацоўніцтва мы ўпэўненыя, што пытанні адносна дазволу на пражыванне і працу для замежных святароў і адносна касцёльнай маёмасці — а яны абодва жыццёва важныя для місіі евангелізацыі — могуць быць вырашаны ў эфектыўным і актуальным дыялогу з удзелам усіх», — зазначыў кардынал.

«Нам вядома, як паспяхова развіваецца жыццё Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, дзякуючы таксама добрым узаемаадносінам з дзяржаўнымі ўладамі: Дзяржава і Касцёл разумеюць, што яны пакліканыя разам спрыяць супольнаму дабру і ўсебаковаму развіццю асобы ў духу ўзаемнага прызнання і ўзаемапавагі», — дадаў біскуп Анджэло Баньяска.

Абноўлена 28.09.2017 12:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа