![](/3/images/news/2017/09/6589/2017-09-25-1.jpg)
23 верасня ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах урачыста распачаўся новы навучальны год.
Святую Імшу ўзначаліў біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка. Разам з іерархам святочную Эўхарыстыю цэлебравалі новапрызначаны дырэктар каледжа кс. Юрый Дрозд, дэкан Баранавіцкага дэканату кс. Валянцін Новак і выкладчык каледжа а. Яўген Маліноўскі. Святары, супрацоўнікі і студэнты маліліся разам, просячы Духа Святога ўмацаваць іх сваімі дарамі.
У гаміліі ксёндз біскуп Антоні Дзям’янка падкрэсліў, што тыя, хто вучыцца ў каледжы, пакліканы ўзбагачаць свет евангельскімі каштоўнасцямі. Хрысціяне, па словах іерарха, евангелізуюць не таму, што хочуць запанаваць над светам, а каб зрабіць яго лепшым.
«Набытыя веды і фармацыя даюць вялікія магчымасці тым, хто ў сучасным свеце хоча быць апосталам Хрыста», — падкрэсліў Пінскі ардынарый.
Як адзначыў біскуп, кожны з нас мае сваё заданне будаваць грамадскія справы, абапіраючыся на веру, і быць апосталам у сваім асяроддзі.
![](/3/images/previews/news/2017/09/6589/s-2017-09-25-baranovichi-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/09/6589/s-2017-09-25-baranovichi-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/09/6589/s-2017-09-25-baranovichi-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/09/6589/s-2017-09-25-baranovichi-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/09/6589/s-2017-09-25-baranovichi-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/09/6589/s-2017-09-25-baranovichi-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/09/6589/s-2017-09-25-baranovichi-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/09/6589/s-2017-09-25-baranovichi-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/09/6589/s-2017-09-25-baranovichi-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/09/6589/s-2017-09-25-baranovichi-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/09/6589/s-2017-09-25-baranovichi-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/09/6589/s-2017-09-25-baranovichi-012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/09/6589/s-2017-09-25-baranovichi-013-cb.jpg)
![](/3/images/news/2017/09/6589/2017-09-25-baranovichi-001.jpg)
![](/3/images/news/2017/09/6589/2017-09-25-baranovichi-002.jpg)
![](/3/images/news/2017/09/6589/2017-09-25-baranovichi-003.jpg)
![](/3/images/news/2017/09/6589/2017-09-25-baranovichi-004.jpg)
![](/3/images/news/2017/09/6589/2017-09-25-baranovichi-005.jpg)
![](/3/images/news/2017/09/6589/2017-09-25-baranovichi-006.jpg)
![](/3/images/news/2017/09/6589/2017-09-25-baranovichi-007.jpg)
![](/3/images/news/2017/09/6589/2017-09-25-baranovichi-008.jpg)
![](/3/images/news/2017/09/6589/2017-09-25-baranovichi-009.jpg)
![](/3/images/news/2017/09/6589/2017-09-25-baranovichi-010.jpg)
![](/3/images/news/2017/09/6589/2017-09-25-baranovichi-011.jpg)
![](/3/images/news/2017/09/6589/2017-09-25-baranovichi-012.jpg)
![](/3/images/news/2017/09/6589/2017-09-25-baranovichi-013.jpg)
«Кожная душа прызначана да вечнай хвалы і можа лічыць сябе каменем, прызначаным да будаўніцтва вечнага дома, — адзначыў біскуп. — Абавязак будаўніка — старанна адшліфаваць камяні. Істотным з’яўляецца тое, каб свецкія асобы, якія выконваюць розныя абавязкі ў грамадстве, уносілі ў супольнасць евангельскі дух і самі жылі Евангеллем».
Пасля святой Імшы ў актавай зале выпускнікам каледжа былі ўручаны дыпломы, а першакурснікам — студэнцкія білеты і заліковыя кніжкі. На першы курс каледжа сёлета быў залічаны 21 чалавек, а агульная колькасць навучэнцаў на трох курсах склала 69 чалавек.
11 выпускнікоў атрымалі дыпломы аб заканчэнні духоўнай навучальнай установы, прычым 4 з іх — дыпломы з адзнакай.
![](/3/images/news/2017/09/6589/2017-09-25-baranovichi-012.jpg)
Студэнты каледжа — гэта людзі розных узростаў і прафесій і з рознымі жыццёвымі лёсамі. Але ўсіх іх аб’ядноўваюць супольныя рысы: яны з’яўляюцца актыўнымі вернікамі, прагнуць паглыблення сваёй веры і не баяцца сведчыць пра яе ў грамадстве, дзе ўсё яшчэ адчуваецца недахоп духоўных каштоўнасцяў.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)