Пошук

25.09.2017 09:37   katolik-gomel.by / Catholic.by

Каля 70 гадоў у памяшканнях святыні у Давыд-Гарадку (Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) дзейнічаў Дом культуры. Гістарычны будынак касцёла Божага Цела вярнулі католікам. Ідзе рэгістрацыя парафіі, а вернікі ўжо распачалі рамонтныя працы ў святыні.

Касцёл быў пабудаваны на ахвяраванні парафіянаў у канцы 1930-х гадоў. На той час у горадзе налічвалася больш за 2,5 тысячы католікаў. З прыходам савецкай улады святыню закрылі, знеслі званіцу і перабудавалі пад клуб.

Дом культуры знаходзіўся тут амаль 70 гадоў, але ў 2017 годзе ў межах абласных «Дажынак» для клуба рэканструявалі будынак былога кінатэатра. Дом культуры пераехаў у новае памяшканне, а гістарычны будынак вярнулі католікам Пінскай дыяцэзіі.

На сёння каталіцкая парафія ў Давыд-Гарадку праходзіць працэс рэгістрацыі. Плануецца, што яе адміністрарам стане кс. Андрэй Шут, экзарцыст Пінскай дыяцэзіі.

Касцёл у Давыд-Гарадку будаваўся тройчы, пачынаючы з XVII стагоддзя. Першыя дзве святыні згарэлі, а трэцюю забралі савецкія ўлады.

Абноўлена 25.09.2017 09:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця